Форум | Поиск | Участники | Регистрация | Вход | RSS | Новые сообщения | Правила форума

  • Страница 1 из 2
  • 1
  • 2
  • »
Форум » Медиевистика. Эпоха Средневековья » Средневековая музыка » Стары Ольса (Эпохальная белорусская фолк-группа)
Стары Ольса
Герцог_д-АскилДата: Пятница, 11.02.2011, 16:34 | Сообщение # 1
То густо, то пусто
Правители
Реплик: 3585
Поощрения: 41
Карма: 373
Статус:
Гісторыя

"Стары Ольса" – гурт сярэднявечнай беларускай музыкі, існуе з 1999 г., стваральнік і кіраўнік – Зміцер Сасноўскі. Склад – 6 чал. Назва – ад ручая ў заходняй Магілёўшчыне.

У рэпертуары – беларускія народныя балады і ваярскія песні, творы беларускіх кампазітараў эпохі Рэнесанса, кампазіцыі з беларускіх зборнікаў прыдворнай музыкі ("Полацкі сшытак", "Віленскі сшытак"), беларускія канты 16 - пачатку 17 стагоддзяў, а таксама еўрапейскія папулярныя мелодыі эпохі Сярэднявечча і Рэнесанса. Гурт супрацоўнічае з рыцарскімі клубамі, музеямі, даследчыцкімі цэнтрамі, майстрамі старадаўніх інструментаў, з гуртамі старадаўняй музыкі і асобнымі выканаўцамі на старых інструментах.

Музыка гурта дазваляе аднавіць гучанне многіх забытых інструментаў. Для выканання выкарыстоўваюцца максімальна магчымыя копіі (па выгляду, тэхналогіі і сыравіне) даўніх беларускіх інструментаў - дуды (валынкі), ліры, гусляў, свірэлі, варгана, акарыны, сурмы, берасцяной трубы, гудка, барабана.

Мэта – найбольш поўная (па-магчымасці) рэканструкцыя музычных традыцый Вялікага княства Літоўскага, асноўнай культурнай і геапалітычнай часткай якога ў 13-18 стагоддзях была Беларусь. У Вялікім княстве Літоўскім быў створаны ўнікальны сінтэз беларускай народнай і прыдворнай музыкі з еўрапейскімі музычнымі дасягненнямі. Дзеля адраджэння гэтай культурнай асаблівасці ўдзельнікі гурта спалучаюць гучанне старажытных беларускіх інструментаў і агульнаеўрапейскіх сярэднявечных інструментаў – лютняў, рэбека, флейтаў.

Акрамя ўласных тэатралізаваных канцэртаў, гурт выступае на фестывалях сярэднявечнай культуры, рыцарскіх турнірах і фальклорных фестывалях.

Запісаны 7 альбомаў і 1 музычны праект. Музыка гурта ўвайшла ў 7 зборнікаў выканаўцаў старадаўніх мелодый.

З 2003 года распачаў працу і танцавальны склад гурта (тэатр "Яварына" - старонка "Тэатр Яварына"), які пад час выступаў знаёміць гледачоў са старадаўнімі танцавальнымі традыцыямі.



Персонаж Герцога д'Аскил

Раз, два, три, четыре, пять.
С детства с рифмой я дружу.
Шесть, семь, восемь, девять, десять.
Получается неплохо.

 
Герцог_д-АскилДата: Пятница, 11.02.2011, 16:39 | Сообщение # 2
То густо, то пусто
Правители
Реплик: 3585
Поощрения: 41
Карма: 373
Статус:
Склад

Зміцер Сасноўскі
дуды,гуслі, вакал.

***

Марыя Шарый
флейты,дудачкі,шалмеі.

***

Ілля Кубліцкі

лютні,цыстры,колавая ліра.

***

Алесь Чумакоў
гуслі,рэбек,цыстра,шалмеі,колавая ліра,вакал.

***

Андрэй Апановіч

барабаны,перкусія,дуда,дудачка.

***

Сяргей Тапчэўскі
барабаны,перкусія.



Персонаж Герцога д'Аскил

Раз, два, три, четыре, пять.
С детства с рифмой я дружу.
Шесть, семь, восемь, девять, десять.
Получается неплохо.

 
Герцог_д-АскилДата: Пятница, 11.02.2011, 16:41 | Сообщение # 3
То густо, то пусто
Правители
Реплик: 3585
Поощрения: 41
Карма: 373
Статус:
Творчая біяграфія

2007, 2006, 2005, 2004, 2003, 2002, 2001, 2000, 1999

2007 год - Гастролі па Беларусі: Менск, Віцебск, Гомель, Гародня, Берасце, Полацк, Ліда і Маладзечна. Замежныя канцэрты: Кіеў і Камянец-Падольскі (Украіна), Пскоў (Расія), Кернаве, Вільня і Купішкіс (Літва), Варшава, Бычына, Біскупін, Вігры, Скерневіцы, Іўжа і Слупск (Польшча).

Дапамагалi граць:

Кася Радзівілава

***

Каця Пінчук

***

Аксана Касцян

Вся информация - офф. сайт http://staryolsa.com/



Персонаж Герцога д'Аскил

Раз, два, три, четыре, пять.
С детства с рифмой я дружу.
Шесть, семь, восемь, девять, десять.
Получается неплохо.

 
Герцог_д-АскилДата: Пятница, 11.02.2011, 16:46 | Сообщение # 4
То густо, то пусто
Правители
Реплик: 3585
Поощрения: 41
Карма: 373
Статус:
Келіх кола

Містыка язычніцкіх рытуалаў, галасы замкаў, жывая моц сярэднявечных мелодый. Энергія, злосць і высакародства ваяўнічых продкаў. Выключна акустычная музыка, выкананая на копіях старажытных беларускіх інcтрументаў (акрамя гітары і флейты) адлюстроўвае мастацкія густы ваярскага саслоўя сярэднявечнай Беларусі. Тэксты песняў -- жывыя словы сярэднявечнага фальклору ў мінімальнай апрацоўцы. У кампазіцыях 1-10 - падарожжа ў ранняе Сярэднявечча, дзе граюць дуды (валынкі), гуслі, жалейка, труба, свірэль, варган, барабан, бубен. Такі старажытны інструмент як гудок тут заменены на аналагічную па гучанні колавую ліру. Кампазіцыі 11-17 прысвечаны сталаму Сярэднявеччу, інструментарый якога папаўняецца ўжо гітарай і флейтай.

1. Закляцце
2. Баллада
3. Ладдзя
4. Пір
5. Трызна
6. Што й па мору (бел. нар. песня)
7. Танцы
8. Поўня
9. Ружа (бел. нар. песня)
10. Вайтоўна (бел. нар. песня)
11. Імжа
12. Паход
13. Келіх кола (бел. нар. песня)
14. Легенда
15. Брама
16. Там за халмом



Персонаж Герцога д'Аскил

Раз, два, три, четыре, пять.
С детства с рифмой я дружу.
Шесть, семь, восемь, девять, десять.
Получается неплохо.

 
Герцог_д-АскилДата: Пятница, 11.02.2011, 16:54 | Сообщение # 5
То густо, то пусто
Правители
Реплик: 3585
Поощрения: 41
Карма: 373
Статус:
Вір

Рэдкія інструменты, сярэднявечныя танцы, містычныя імправізацыі, інструментальная архаіка, клубныя запісы, disco-версія.

У гэтай музыцы - шчырая павага да гісторыі і бязмежная адданасць старажытным інструментам, дзе на вышэйшым п'едэстале - самы містычны беларускі інструмент - дуда (валынка).

1. Анёл
2. Замова
3. Бранль
4. Рэчанька (бел. нар. танец)
5. Пагоня
6. Trotto (сярэдн. танец)
7. Вір (бел. нар. танец)
8. Выправа (сярэдн. танец, апрац.)
9. Codex (сярэдн. танец)
10. Зімовы лес
11. Дуда (Беларусь архаічная)
12. Акарына (Беларусь архаічная)
13. Гуслі (Беларусь архаічная)
14. Свірэль (Беларусь архаічная)
15. Пена піва
16. Падыспань
17. Нямон
18. Вальс
19. Танцы
20. Руевіт
21. Руевіт (DJ Anton Mix)



Персонаж Герцога д'Аскил

Раз, два, три, четыре, пять.
С детства с рифмой я дружу.
Шесть, семь, восемь, девять, десять.
Получается неплохо.

 
Герцог_д-АскилДата: Пятница, 11.02.2011, 16:59 | Сообщение # 6
То густо, то пусто
Правители
Реплик: 3585
Поощрения: 41
Карма: 373
Статус:
Ладдзя роспачы

Аўдыёспектакль паводле Караткевіча, класіка беларускай гістарычнай прозы. На дыску мастацкае начытванне тэкста пад старадаўнюю музыку. У музычнай падкладцы выкарыстаны творы гурта “Стары Ольсы” з усіх альбомаў. Дзеянне аповесці адбываецца ў 16-м ст. і моцна насычана містыкай. Галоўны герой не згодны жыць па правілах і “як належыць”, ён бунтуе супраць наканаванасці і на гэтым свеце, і ў царстве Смерці.

Бона Сфорца
Смерць
Ладдзя
Рагачоуцы
Шыпшына
Бярозка
Гульня
Другая гульня
Вяртанне

***

1. 01 – Выліваха (11:01)
2. 02 – Бона Сфорца (8:32)
3. 03 – Сьмерць (7:00)
4. 04 – Ладдзя (6:59)
5. 05 – Рагачоўцы (2:21)
6. 06 – Шыпшына (2:59)
7. 07 – Бярозка (3:23)
8. 08 – Бераг сьмерці (7:02)
9. 09 – Гульня (6:49)
10. 10 – Другая гульня (7:58)
11. 11 – Дарагі дар (6:41)
12. 12 – Вяртаньне (5:01)

Скачать: 2004 – Ладдзя роспачы.rar 156 МБ



Персонаж Герцога д'Аскил

Раз, два, три, четыре, пять.
С детства с рифмой я дружу.
Шесть, семь, восемь, девять, десять.
Получается неплохо.

 
Герцог_д-АскилДата: Пятница, 11.02.2011, 17:01 | Сообщение # 7
То густо, то пусто
Правители
Реплик: 3585
Поощрения: 41
Карма: 373
Статус:
Гурт сярэднявечнай беларускай музыкі “Стары Ольса” быў створаны ў 1999 г. і ў 2009 годзе святкуе свой 10-гадовы юбілей. Першы склад гурта створаны з гомельскіх музыкаў.

Назва-ад ручая ў заходняй Магілёўшчыне. Ў рэпертуары-беларускія народныя балады, ваярскія песні, творы кампазітараў эпохі Рэнесанса, кампазіцыі з беларускіх зборнікаў прыдворнай музыкі (“Полацкі сшытак”, “Віленскі сшытак”, “Брэсцкі канцыянал”), беларускія канты 16- пачатку 17 стагоддзяў, а таксама еўрапейскія папулярныя мелодыі эпохі Сярэднявечча і Рэнесанса.

Музыка гурта выконваецца на максімальна магчымых копіях старадаўніх інструментаў: дуды(валынкі), ліра, гуслі, свірэль, сурмы, лютні, цыстры, шалмеі, рэбек і інш. Мэта-найбольш поўная рэканструкцыя музычных традыцый Вялікага княства Літоўскага, дзе быў створаны ўнікальны сінтэз беларускай народнай і прыдворная музыкі з еўрапейскімі музычнымі дасягненнямі.

Гуртом “Стары Ольса” запісаны 6 студыйных альбомаў,

2 канцэртныя і 1 музычны праект. Музыка гурта ўвайшла ў 8 разнастайных зборнікаў старадаўняй музыкі.



Персонаж Герцога д'Аскил

Раз, два, три, четыре, пять.
С детства с рифмой я дружу.
Шесть, семь, восемь, девять, десять.
Получается неплохо.

 
Герцог_д-АскилДата: Пятница, 11.02.2011, 17:42 | Сообщение # 8
То густо, то пусто
Правители
Реплик: 3585
Поощрения: 41
Карма: 373
Статус:
Шлях

ШЛЯХ - канцэртны альбом гурта СТАРЫ ОЛЬСА, запісаны падчас выступаў 2002 - 2003 гадоў.

Менск, студзень 2003

1. Войцех
2. Тотэнтанц
3. Карла
4. Закляцце
5. Гальярда-Балет-Гальярда
6. Выправа Нясвіж, ліпень 2003
7. A que por Менск, кастрычнік 2002
8. Танцы
9. Пір Менск, ліпень 2003
10. Літвін
11. Руевіт Лепель, красавік 2003
12. Праклён
13. Конскі бранль
14. Анёл
15. Брама
16. Шлях



Персонаж Герцога д'Аскил

Раз, два, три, четыре, пять.
С детства с рифмой я дружу.
Шесть, семь, восемь, девять, десять.
Получается неплохо.

 
Герцог_д-АскилДата: Пятница, 11.02.2011, 17:49 | Сообщение # 9
То густо, то пусто
Правители
Реплик: 3585
Поощрения: 41
Карма: 373
Статус:
Скарбы літвінаў - рэнесанс

Літвіны - даўняя назва беларусаў. Літва - даўняя назва Беларусі. Вялікае Княства Літоўскае - дзяржава літвінаў. Вільня - сталіца даўняй Літвы. Скарбы літвінаў - духоўныя каштоўнасці як мясцовага, так і заходнееўрапейскага паходжання.

Рэнесанс - "Залаты век" старабеларускага (літоўскага) мастацтва, пачынаецца ў XVI ст. з шырокага ўзаемапранікнення старабеларускай і заходнееўрапейскай культур і заканчваецца "Патопам" - катастрафічнай вайной сярэдзіны XVII ст.

"Полацкі сшытак" (1, 4, 9, 10) - зборнік прыдворнай камернай музыкі канца XVI - пачатку XVII ст., складзены на Беларусі з папулярных у той час песняў і танцаў як беларускага, так і адаптаванага да мясцовых традыцый заходнееўрапейскага паходжання.

"Бітва пад Воршай" (3) - вайсковая песня XVI ст., напісана ў гонар бітвы пад Воршай (1514). Па іншай версіі песня напісана па замове караля ў 1614 г. на 100-годдзе бітвы пад Воршай. Словы запісаны В.Ластоўскім (1916), музыка народная са збораў Міхала Федароўскага (XIX ст.).

"У каралеўскім войску" (6) - інструментальнае выкананне беларускай вайсковай песні XVI ст., напісанай у гонар вызваленчага паходу на Полацк караля Стэфана Баторыя. Іншая назва: "Стэфан-ваявода".

"Віленскі сшытак" (11) - зборнік прыдворнай камернай музыкі, напісаны невядомым кампазітарам, складзены ў 1600 г. у Вільні. Верагодны аўтар - беларускі кампазітар канца XVI ст. Дыямед Ката (5), які жыў і пісаў у Вільні.

"Дубравачка" (13) - інструментальнае выкананне беларускай балады XVI- XVII стст. аб гераічнай смерці жаўнера.

"Рыцар збройны" (16) - рыцарская песня XVII ст. са збораў Міхала Федароўскага (XIX ст.), пакладзеная на тыповую народную мелодыю.

Ренессанс

1. Прывітальны танец (Полацкі сшытак) XVI-XVII стст.
2. Totentanz XIII-XVI стст.
3. Бітва пад Воршай XVI-XVII стст.
4. Танец дворны (Полацкі сшытак) XVI-XVII стст.
5. Фаварыт (Дыямед Ката) XVI ст.
6. У каралеўскім войску XVI ст.
7. Wascha mesa tanz XVI ст.
8. Сівы конь XVII ст.
9. Куранта (Полацкі сшытак) XVI-XVII стст.
10. Віва (Полацкі сшытак) XVI-XVII стст.
11. Гальярда-Балет (Віленскі сшытак) XVI-XVII стст.
12. Tourdion XIV-XVI стст.
13. Дубравачка XVI-XVII стст.
14. Saltarello XV-XVII стст.
15. Marazula XIV-XVI стст.
16. Рыцар збройны XVII ст.
17. Platerspiel



Персонаж Герцога д'Аскил

Раз, два, три, четыре, пять.
С детства с рифмой я дружу.
Шесть, семь, восемь, девять, десять.
Получается неплохо.

 
Герцог_д-АскилДата: Понедельник, 14.02.2011, 10:18 | Сообщение # 10
То густо, то пусто
Правители
Реплик: 3585
Поощрения: 41
Карма: 373
Статус:
VERBUM

Старыя мелодыі на даўно забытых інструментах, старыя словы даўно змоўклых моў пераносяць Вас у гарады і замкі сярэднявечнай Беларусі, дзе чутны гоман ратушнай плошчы, тлум прыдворнага балю, задуменныя балады і ўзнёслыя паэмы.

У дыску запісаны ўрыўкі са старажытных шэдэўраў беларускай пісьмовасці: "Слова пра паход Ігаравы" (на стараславянскай мове пад гуслі), "Песня пра зубра" (на лацінскай пад лютню), "Статут Вялікага княства Літоўскага" (на старабеларускай пад дуды), а таксама "Пан Тадэвуш" (на польскай пад колавую ліру). Вашай увазе таксама беларуская музыка ХVІ ст.: творы Войцэха Длугарая і "Ягелонскі рукапіс". Частка альбома складаецца з канцэртных аранжыровак сярэднявечных танцаў пры рэдкім спалучэнні старых інструментаў - лютня і дуда, варган і мандаліна, дуда і гуслі, гуслі і лютня і шмат іншага.

1. Конскі бранль (сярэдн. танец)
2. Курган
3. Ягелонскі рукапіс. ХVІ ст. ("Полацкі сшытак")
4. "Слова пра паход Ігаравы". ХІІ ст.
5. Танец "Баторый". Войцэх Длугарай. 1580-я гг.
6. Паход
7. "Песня пра зубра". Мікалай Гусоўскі. 1522 г.
8. Песня. Войцэх Длугарай. 1580-я гг.
9. Анёл (латыш. нар. танец)
10. "Зварот да Караля". Леў Сапега. 1588 г. (Віленскі замак)
11. Там за халмом
12. Выправа (сярэдн. танец)
13. "Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г." (ратушная плошча)
a. Каралеўскі прывілей
b. Зварот Льва Сапегі да саслоўяў
14. "Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г." (ратушная плошча)
a. раздзел 1. артыкул 1
b. раздзел 3. артыкул 1
15. "Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г." (ратушная плошча)
a. раздзел 3. артыкул 2
b. раздзел 3. артыкул 3
c. раздзел 3. артыкул 12
16. Шлях
17. "Пан Тадэвуш". Адам Міцкевіч. 1834 г.
18. Бранль (сярэдн. танец)

Скачать: 2002 – Verbum.rar 172 МБ



Персонаж Герцога д'Аскил

Раз, два, три, четыре, пять.
С детства с рифмой я дружу.
Шесть, семь, восемь, девять, десять.
Получается неплохо.

 
Герцог_д-АскилДата: Понедельник, 14.02.2011, 10:25 | Сообщение # 11
То густо, то пусто
Правители
Реплик: 3585
Поощрения: 41
Карма: 373
Статус:
Скарбы літвінаў - сярэднявечча

Літвіны - даўняя назва беларусаў. Літва - даўняя назва Беларусі. Вялікае Княства Літоўскае - дзяржава літвінаў. Вільня - сталіца даўняй Літвы. Скарбы літвінаў - духоўныя каштоўнасці як мясцовага, так і заходнееўрапейскага паходжання.

Сярэднявечча - 1000-гадовы перыяд нашай гісторыі з прыходу славян (VI ст.) і да росквіту Рэнесансу (XVI ст.). Падзяляецца на Ранняе Сярэднявечча VI-XIII стст. (Полацкае, Тураўскае і інш. княствы) і Сталае Сярэднявечча XIII - пач. XVI ст. (Вялікае Княства Літоўскае).

"Песня а князю Вітаўце" (9) - вайсковая песня XV-XVI стст. Словы запісаны В.Ластоўскім (1923), музыка - Студэнцкім этнаграфічным таварыствам у экспедыцыі па Дрысенскім раёне (2002). "Гэй, літвіны! - Бог нам раіць!" - вайсковы покліч войска князёў Радзівілаў.

"Багародзіца" (10) - гімн XIV-XVII стст., музыка напісана ў XIII ст., першыя слупкі словаў - у XII-XIV стст. (старабеларуская літургічная мова). Першыя апісанні песні адносяцца да Грунвальда - на пачатку бітвы ўсё войска Літоўскае і Польскае заспявала "Багародзіцу", а потым, патрасаючы дзідамі, рушыла ў бітву (Хроніка Яна Длугаша). З XV ст. "Багародзіцу" называлі "Песняй Айчыны", ужо тады яе лічылі вельмі старой. З XVI ст. "Багародзіца" - адмысловы гімн ВКЛ, які спявала войска ВКЛ перад кожнай бітвай, які выконвалі на ўсіх дзяржаўных і вайсковых урачыстасцях, у касцёлах, цэрквах і ля трунаў беларускіх святых. Увазе слухачоў - рэканструкцыя найстарэйшага варыянта "Багародзіцы" (астатнія слупкі, як і астатнія радкі мелодыі, напісаны ў Польшчы значна пазней).

Наяўнасць вершаванага тэксту выразна адносіць "Багародзіцу" да гімнаў, а не да малітваў. "Багародзіца" заснавана на мелодыі песеннага складу, блізкага да народнага. Найпаўнейшы тэкст і мелодыя запісаны ў 1407 г.

Раннее Средневековье

1. Сурмы
2. Ой, рана
3. Ула
4. Удавец
5. Стайня вайскавая
6. Цяцерка-Падушачка

Позднее Средневековье

7. Totentanz XIII-XVI стст.
8. A que por XIV-XVI стст.
9. Песня а князю Вітаўце XV-XVI стст.
10. Багародзіца XIV-XVII стст.
11. Штурм
12. Войцэх
13. Totus floreo XIV-XV стст.
14. У карчме XIV-XVI стст. (перевод с латыни З.Сасноўскага, А.Апановіча і А.Чумакова)
15. Tourdion XIV-XVI стст. Бонус
16. Літвін (музыка народная, слова З.Сосновского по мотивам народных)



Персонаж Герцога д'Аскил

Раз, два, три, четыре, пять.
С детства с рифмой я дружу.
Шесть, семь, восемь, девять, десять.
Получается неплохо.

 
Герцог_д-АскилДата: Понедельник, 14.02.2011, 10:29 | Сообщение # 12
То густо, то пусто
Правители
Реплик: 3585
Поощрения: 41
Карма: 373
Статус:
Сярэднявечная дыскатэка

Сярэднявечня дыскатэка - від канцэрта сярэднявечнай музыкі, які аднаўляе ўсе прыкметы адпачынку нашых продкаў: старая музыка на старых інструментах, танцы і шмат беларускага піва. Сярэднявечныя дыскатэкі ладзяцца ў Менску 2-3 разы на год.

1. U karaleuskim vojsku (XVI cent)
2. Vajtouna (XVI cent)
3. Platerspiel (XIII cent)
4. A que por (XIV cent)
5. Totus Floreo (XIV cent)
6. Marazula (XIV-XVI cent)
7. Saltarello (XIV cent)
8. Турдыён (XV cent)
9. Ai Vis Lo Lop
10. Rujevit Бонус
11. Totentanz (XIII cent)
12. Rycar zbrojny (XVII cent)
13. Vojcech



Персонаж Герцога д'Аскил

Раз, два, три, четыре, пять.
С детства с рифмой я дружу.
Шесть, семь, восемь, девять, десять.
Получается неплохо.

 
Герцог_д-АскилДата: Понедельник, 14.02.2011, 10:32 | Сообщение # 13
То густо, то пусто
Правители
Реплик: 3585
Поощрения: 41
Карма: 373
Статус:
Гераічны эпас

Спевы рыцараў і шляхты Вялікай Літвы

"Кароль памёр і не пакінуў нашчадкаў. Яго набліжаныя пусцілі каралеўскага каня з прымацаванай да яго каралеўскай зброяй, каб ён абраў будучага караля. Два месяцы конь ішоў па краіне, пакуль не падышоў і не пакланіўся ў адной вёсцы старому. Гэты стары зрабіўся каралём Вітаўтам, і доўгі час краіна пры ім квітнела. Калі ён адчуў надыход смерці - загадаў музыкам граць на пахаванні. І калі пасля ягонай смерці краіне будзе пагражаць небяспека - загадаў зноў так зайграць і ён прыйдзе на дапамогу. Каб праверыць словы Вітаўта, пасля яго смерці людзі зайгралі, але не так, і Вітаўт, з'явіўшыся з таго свету раззлаваўся і пракляў людзей. З таго часу ў краіне пачаліся бунты..."

Паданне з віцебска-смаленскага памежжа
Шпілеўскі П. "Падарожжа па Палессю і Беларускім краі". 1852

Зайграйма на старых інструментах забытыя мелодыі, заспявайма старой мовай забытыя песні - каб абудзіліся старыя Героі ды дапамаглі ачысціць Айчыну!

Усе без выключэння прэзентаваныя песні грунтуюцца на гістарычных крыніцах - пісьмовых творах 14-17 стст. і нотных матэрыялах 16-19 стст. Падрабязная інфармацыя - у дадатку "Тэксты песняў і каментары". Усе аранжыроўкі, музычныя адаптацыі гістарычных тэкстаў, трактаванне старадаўняй і народнай музыкі выкананы гуртом "Стары Ольса".

1. "Слова пахвальнае Георгію" Канец 14 - пачатак 15 ст.
2. "Падымалісь чорны хмары..." (Абарона Крычава) Народная балада 13-16 стст.
3. "Песнь о велебной девици панне Марии" (Багародзіца) Вайсковы духоўны гімн 14-16 стст.
4. Грунвальдская бітва 1410 г. Вершаваная аповесць 1582 г.
5. Пахвала Вітаўту - Панегірычны твор 1430 г.
6. Клецкая бітва - Вершаваная аповесць 1582 г.
7. Пахвала гетману Астрожскаму - Панегірычны твор 1514 г.
8. Аршанская бітва - Вершаваная аповесць 1582 г.
9. "Бог прэпаяса мя сілаю" - Псалом ЗІ і Песнь В, "Псалтыр" Ф.Скарыны 1517 г.
10. Рыцарства ўсё сышлося - Урывак рацарскай паэмы 1585 г.
11. "Песнь Монаршэ Вечнэму" - Баявы псальм войска ВКЛ, 1580 г.
12. "Ў каралеўскім войску..." - Народная гістарычная песня 16 ст.
13. Прысвячэнне рыцару А.Рымшу (Аўтару шчыры сябра) - Панегірычны твор 1585 г.
14. Рэвель - Панегірычны твор 1614 г.
15. "Песнь о Будзіне" - Вайсковая песня 1686 г.
16. "Спявалі уланы..." - Народная балада 17-18 стст.
17. Рыцар Байда - Народная балада 16 ст.

Скачать: (ЧПУ - скопировать и вставить в адресную строку)
http://narod.ru/disk/9967354000/2006 - Гераiчны эпас (Спевы рыцараў i шляхты Вялiкай Лiтвы).rar.html
153 МБ



Персонаж Герцога д'Аскил

Раз, два, три, четыре, пять.
С детства с рифмой я дружу.
Шесть, семь, восемь, девять, десять.
Получается неплохо.

 
Герцог_д-АскилДата: Понедельник, 14.02.2011, 10:34 | Сообщение # 14
То густо, то пусто
Правители
Реплик: 3585
Поощрения: 41
Карма: 373
Статус:
Музыка Вялiкага Княства Лiтоўскага

1. 01 – Песнь а Будзiне XVII ст. (4:53)
2. 02 – Грунвальдская Бiтва XVI ст. (7:46)
3. 03 – Пахвала Вiтаўту XV ст. (4:30)
4. 04 – Рыцарства сышлося XVI ст. (5:33)
5. 05 – Фаварыт XVI ст. (1:31)
6. 06 – Прысвячэнне А.Рымшу XVI ст. (2:53)
7. 07 – Гальярда-Балет XVI ст. (2:21)
8. 08 – Рэвель XVI ст. (2:57)
9. 09 – Багародзiца XV ст. (3:07)
10. 10 – Песнь Монаршэ вечнэму XVI ст. (3:14)
11. 11 – Песня а князю Вiтаўце XV ст. (2:19)
12. 12 – Абарона Крычава XV ст. (3:51)
13. 13 – Рыцар Байда XVI ст. (4:34)
14. 14 – У каралеўскiм войску XVI ст. (3:36)
15. 15 – Танец Дворны XVII ст. (1:14)
16. 16 – Куранта XVII ст. (2:13)
17. 17 – Вiва XVII ст. (0:51)
18. 18 – Прывiтальны танец XVII ст. (1:54)

Скачать: 2007 – Музыка Вялiкага Княства Лiтоўскага.rar 133 МБ



Персонаж Герцога д'Аскил

Раз, два, три, четыре, пять.
С детства с рифмой я дружу.
Шесть, семь, восемь, девять, десять.
Получается неплохо.

 
Герцог_д-АскилДата: Понедельник, 14.02.2011, 10:46 | Сообщение # 15
То густо, то пусто
Правители
Реплик: 3585
Поощрения: 41
Карма: 373
Статус:
Дрыгула

У гэтым альбоме — танцавальная музыка ад Позняга Сярэднявечча да Ранняга Барока, занатаваная ў Вялікім Княстве Літоўскім (зборнік “Полацкі сшытак”) і краінах Заходняй Еўропы. Пры выкананні гэтых твораў выкарыстаны інструменты, адпаведныя свайму часу.

На вокладцы выкарыстаны часткі
беларускага касцельнага твору “Пляскі смерці” XVII ст.,
які захоўваецца ў Музеі Кляштара брэгітак у Гародні.
Здымак зроблены фотамастаком З. Герасімовічам.

“Полацкі сшытак” — зборнік барочнай музыкі (навуковыя назвы “Астрамечаўскі рукапіс” ці “Рукапіс 127/56 Ягелонскай бібліятэкі”, сучасная архіўная сігнатура 10002). Пасля вайны з нямецкіх запаснікаў у Польшчу трапіў беларускі ўніяцкі служэбнік, які ў 1956 г. паступіў у Бібліятэку Ягелонскага ўніверсітэта (Кракаў). У вокладку гэтага служэбніка быў уклеены нотны рукапіс, які ў 1962 г. знайшоў беларускі прафесар Адам Мальдзіс. Даследваў рукапіс польскі музыказнаўца Ежы Голас. З таго часу Е. Голас фігуруе ў энцыклапедыях як афіцыйны адкрывальнік рукапіса. Рукапіс быў складзены ў вёсцы Астрамечава на Брэстчыне, але належыў полацкаму Біскупу, таму атрымаў назву “Полацкі сшытак”. У наш час творы з “Полацкага сшытка” трывала ўвайшлі ў партытуры польскіх і нават нямецкіх музыкаў.

Валянцін Бакфарк (1506—1576) — лютніст і кампазітар венгерскага паходжання. Жывучы ў Вільні, стаў адным з самых славутых віртуозаў-лютністаў эпохі Рэнесанса, стваральнікам прынцыпова новай тэхнікі ігры на інструменце, заснаванай на выкарыстанні дасягненняў вакальнай поліфаніі. Валянцін Бакфарк — аўтар танца Galiarda (кампазіцыя VII).

Адрыян ле Рой (Adrian le Roy, 1520—1598) — французскі лютніст, кампазітар і выдавец. Выдаў некалькі зборнікаў, у тым ліку 3 уласныя, а таксама зборнікі табулатур для гітары і цыстры, дзе былі змешчаны паваны, гальярды, алеманды, бранлі, "tourdious", а таксама шансоны і фантазіі.
Адрыян ле Рой — аўтар танца Pasamezzo (кампазіцыя V).

Танцы Bransle les Lavandieres, La brosse, Trotto (кампазіцыі ІІ, ІV, ІХ) — заходнееўрапейскага паходжання. Танец Drumul Draculi (кампазіцыя ХІІІ) — паходзіць з Венгрыі.

1. Drygula *
2. Bransle les Lavandieres
3. Fatalia Blazenska *
4. La brosse
5. Pasamezzo
6. Taniec *
7. Galiarda
8. Pagamoszka *
9. Trotto
10. Niemiec *
11. Taniec *
12. Witany *
13. Drumul Draculi

* Полацкі сшытак



Персонаж Герцога д'Аскил

Раз, два, три, четыре, пять.
С детства с рифмой я дружу.
Шесть, семь, восемь, девять, десять.
Получается неплохо.

 
Форум » Медиевистика. Эпоха Средневековья » Средневековая музыка » Стары Ольса (Эпохальная белорусская фолк-группа)
  • Страница 1 из 2
  • 1
  • 2
  • »
Поиск: